Вібаргскі ландстынг (дацк.: Viborg Landsting) — сярэднявечны ландстынг[ru] у Даніі, які быў адзін з 3 галоўных. Два іншых галоўных знаходзіліся ў Рынгстэдзе і Лундзе. У 1805 годзе ланстынг быў заменены Вярхоўным судом Нёрскай Ютландыі.
Ланстынг быў апеляцыйным судом па справах херэдтынга, біркетынгу і бютынга. Больш буйныя справы пасля маглі быць абскарджаны ў каралеўскім рэтэртынгу, а пасля 1661 года — у вярхоўным судзе.
Купля і продаж рыцарскіх мыз павінны былі адбывацца ў Вібаргскім ланстынгу. Гэта ставілася як да асноўнай колькасці рыцарскіх мыз у Паўночнай Ютландыі, так і да Паўднёвай Ютландыі (улічваючы Шлезвіг).
Снапстынг у Вібарзе служыў адгалінаваннем ланстынга. Снапстынг кантраляваў банкаўскія і крэдытныя аперацыі ў Ютландыі. Снапстынг таксама займаўся распаўсюджваннем рынка збыту збожжавых культур і бычкоў.
З-за дзейнасці ланстынгаў і снапстынгаў у Вібарзе ютландскія і іншыя новыя буржуазныя землеўладальнікі часта прыязджалі ў горад у XVIII стагоддзі.
Тэмы гэтай старонкі (3):