wd wp Пошук:

Вялікі млын

Вялікі млын (польск.: Wielki Młyn) — адна са славутасцей Гданьска, знаходзіцца ў паўночнай частцы Старога горада.

Млын быў пабудаваны Тэўтонскім ордэнам з цэглы ў XIV стагоддзі. У Сярэднявеччы гэта быў адзін з найбуйнейшых прамысловых будынкаў Еўропы. Млын меў 12, а потым 18 вадзяных колаў, якія прыводзіліся ў рух водамі Радунскага канала. У будынку млына размяшчаліся таксама склад і пякарня.

У цяперашні час у будынку размяшчаецца гандлёвы цэнтр.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Збудаванні Польшчы ў гатычным стылі
Славутасці Гданьска
З’явіліся ў XIV стагоддзі
Цагляная готыка
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Вадзяныя млыны Польшчы