wd wp Пошук:

Вюрцбургскі сабор

Вюрцбургскі кафедральны сабор (афіцыйна кафедральны сабор Святога Кіліяна, ням.: Würzburger Dom, St. Kiliansdom zu Würzburg) — адзін з найбуйнейшых раманскіх сабораў Германіі, прысвечаны Святому Кіліяну.

Будаўніцтва сабора пачалося ў 1040 годзе пад кіраўніцтвам біскупа Бруна на месцы, дзе раней размяшчаліся дзве царквы, пабудаваныя ў XVIII-XIX стагоддзях, але знішчаныя пажарамі. Скончаны сабор быў у 1075 годзе пераемнікам Бруна Адальбера. Напачатку XVI стагоддзя сабор быў пераабсталяваны ў стылі позняй готыкі, а ў 1701 годзе быў упрыгожаны ляпнінай у стылі барока.

Падчас бамбардзіроўкі Вюрцбурга 16 сакавіка 1945 года сабор моцна папакутаваў, а узімку 1946 года значная яго частка разбурылася. Пры рэканструкцыі элементы барока былі заменены на раманскія. У 1967 годзе быў пабудаваны галоўны арган.

Спасылкі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вюрцбург
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Раманская архітэктура
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Саборы Германіі
Катэгорыя·З’явіліся ў XI стагоддзі