wd wp Пошук:

Высокакучавыя воблакі

Высокакучавыя воблакі, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія, 11 сакавіка 2009

Высока-кучавыя воблакі (Altocumulus, Ac) адносяцца да воблакаў сярэдняга яруса. Маюць белы або шэры колер, у некаторых выпадках з сіняватым адценнем у выглядзе хваляў або градаў з прасветамі блакітнага неба. Іншы раз уяўляюць амаль суцэльнае воблачнае покрыва. Ніжняя мяжа гэтых воблакаў можа знаходзіцца на вышынях ад 2 да 6 км, а таўшчыню яны маюць ад 0,2 да 0,7 км. Ападкі выпадаюць вельмі рэдка і толькі ў выглядзе асобных кропель дажджу ці сняжынак.

Высокакучавыя воблакі падзяляюцца на наступныя віды:

Высакакучавыя воблакі складаюцца пераважна з дробных пераахалоджаных кропель. Іх утварэнне ў асноўным абумоўлена хвалевымі рухамі паветра ў слаях інверсіі, а таксама над франтальнымі паверхнямі і араграфічнымі схіламі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Воблакі