wd wp Пошук:

Кучавыя воблакі

Кучавыя воблакі

Кучаваыя воблакі (Cumulus, Cu) — шчыльныя, днём ярка-белыя воблакі са значным вертыкальным развіццём (да вышыні 5 км і больш).

Верхнія часткі падобныя да купалаў або вежаў з круглаватымі абрысамі. Узнікаюць найчасцей як воблакі канвекцыі ў халодных паветраных масах, а ў цёплы час года таксама ў мясцовых паветраных масах над паверхняю сушы, якая праграваецца ўвесь дзень. Могуць ператварацца ў кучава-дажджавыя воблакі.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Воблакі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле