wd wp Пошук:

Выруская мова

Традыцыйная тэрыторыя Вырумаа (жоўтым)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Выру. Вы́руская мова, альбо вы́рускі дыялект (вырус. võro kiil, эст.: võru keel) — адна з гаворак паўднёваэстонскай мовы альбо дыялект у складзе паўднёвай гаворкі эстонскай мовы. З’яўляецца найбольш распаўсюджанай гаворкай паўднёваэстонскай моўнай супольнасці і яе літаратурным стандартам. Распаўсюджаная на ўсходнім поўдні Эстоніі, павет Вырумаа.

Гісторыя

Паўднёваэстонскія дыялекты.

Вырускія гаворкі з’яўляюцца часткай паўднёваэстонскай мовы (дыялекту). Выруская мова — найбольш далёкая ад паўночнаэстонскага літаратурнага стандарту. Блізкія паўднёваэстонскія гаворкі тарту і мулгі з’яўляюцца бліжэйшымі да дыялектаў паўночнай Эстоніі.

На гаворках, блізкіх да вырускай мовы, да другое паловы 20 ст. размаўлялі ў ваколіцах Лудзы, Лэйві (Латвія) і Краснагародскага (Расія).

У канцы 19 стагоддзя паўднёваэстонскія гаворкі выйшлі з ужытку праз пранікненне ў Эстонію праваліберальных ідэй, згодна з якімі ў краіне мае быць адзіная дзяржаўная нацыянальная мова. З 1980-х гадоў ідзе актыўнае адраджэнне мовы, існуе Вырускі інстытут[1].

Пісьмовасць

Выруская мова мае свой уласны літаратурны стандарт і алфавіт[2], які аналагічны алфавітам іншых шматлікіх прыбалтыйска-фінскіх моў.

Выгляд вырускага алфавіта.

А а B b C c D d E e F f G g H h
I i J j K k L l M m N n O o P p
Q q R r S s Š š T t U u V v W w
Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü X x Y y Z z Ž ž

Літарай Qq паказваецца асаблівы гартанны гук, які не з’яўляецца ні галоснай, ні зычнай. Апостраф з’яўляецца паказчыкам памякчэння папярэдняга зычнага гуку.

Грамадскае жыццё

Указальнік па-эстонску і выруску.

Адраджэнне паўднёваэстонскіх гаворак і ў прыватнасці вырускай літаратурнай мовы пачалося ў 1980-х гадах.

Зараз вырускую мову ўжываюць у сваёй дзейнасці шэраг паўднёваэстонскіх паэтаў, аўтараў і драматургаў. Раз на два тыдні выдаецца газета Uma Leht. Маюцца 26 школ, у якіх даступна вывучэнне мовы. Нягледзячы на даволі істотную грамадскую падтрымку, выруская мова зараз з’яўляецца мовай, якая знаходзіцца пад патэнцыяльнай пагрозай вымірання. Літаратурны паўночнаэстонскі стандарт мае большую папулярнасць сярод жыхароў паўднёвай Эстоніі.

Гл. таксама

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

вырускай

Зноскі

  1. Võro Instituut(англ.) , (эст.)
  2. Võru kirjakeele sõnamuutmissüsteem (Inflectional Morphology in the Võro Literary Language) by Sulev Iva, Phd at Tartu University(эст.)
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мовы Эстоніі
Катэгорыя·Мовы Расіі
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-1
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2
Катэгорыя·Фіна-ўгорскія мовы
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта