wd wp Пошук:

Вымушанае выпрамяненне

Лазернае выпрамяненне на розных даўжынях хваль

Вы́мушанае выпрамяне́нне — вылучэнне электрамагнітных хваль квантавымі сістэмамі (напрыклад, атамамі), якое ўзнікае пад уздзеяннем знешняга выпрамянення і мае аднолькавыя з ім частату, фазу, палярызацыю і напрамак распаўсюджвання.

Паняцце вымушанага выпрамянення ўведзена з агульных тэрмадынамічных меркаванняў А. Эйнштэйнам (1917) для сістэмы многіх часціц.

Вымушанае выпрамяненне актыўнага асяроддзя выкарыстоўваецца для ўзмацнення і генерацыі электрамагнітных хваль (гл. квантавы ўзмацняльнік, квантавы генератар).

Поўная магутнасць вымушанага выпрамянення пры ўзаемадзеянні актыўнага асяроддзя са знешнім электрамагнітным выпрамяненнем выражаецца формулай

P

ε

ω

m n

(

N

m

N

n

) ,

{\displaystyle P=\varepsilon ,\omega _{mn}(N_{m}-N_{n}),}

\{\displaystyle P=\varepsilon \,\omega \{mn\}(N\{m\}-N_\{n\}),\} дзе

ε=E**mE**n — энергія выпрамененага (паглынутага) фатона; E**m і E**n — энергія электрона на больш высокім і больш нізкім узроўнях; ωmn — імавернасць выпрамянення (паглынання); N**m і N**n — заселенасць больш высокага і больш нізкага узроўняў. Актыўнае асяроддзе мае інверсную заселенасць узроўняў N**m>N**n і P>0; у раўнаважных сістэмах N**m<N**n, і таму сістэма паглынае знешняе выпрамяненне (P<0).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Электрамагнітнае выпраменьванне
Катэгорыя·Атамная фізіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Лазерная фізіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара