Вуліца Арама (арм.: Արամի փողոց) — вуліца ў цэнтральнай частцы Ерэвана, (Рэспубліка Арменія). Вуліца носіць імя палітычнага дзеяча Першай Рэспублікі Арменіі Арама Манукяна, які ў перыяд з 1918 па 1919 год займаў пасты міністра ўнутраных спраў, працы і абароны.
Вуліца Арама пачынаецца ад вуліцы Ханджана, на скрыжаванні з якой знаходзіцца самы вялікі блышыны рынак Ерэвана, Вернісаж, і сканчаецца ля галоўнага аддзялення Пошты Арменіі. У гады знаходжання Арменіі ў складзе Расійскай Імперыі вуліца звалася Царскай.
З’яўляецца адной з найстарэйшых вуліц сучаснага Ерэвана і адной з нешматлікіх, на якіх захаваліся дасавецкія будынкі. Аднак цэнтральнае размяшчэнне вуліцы робіць яе прывабнай для фундатараў, якія ў 2000-я гады куплялі землі і будынкі на вуліцы Арама і разгортвалі там будаўнічыя працы, што прывяло да масавага знішчэння гістарычнай забудовы.
Арам Манукян жыў у доме № 9, які не захаваўся, аднак аднаўленне дома з’яўляецца часткай праграмы «Новы Ерэван»[1].
На вуліцы Арама знаходзяцца наступныя аб’екты:
Вуліца з’яўляецца аднабаковай пешаходна-транспартнай, з дзвюма палосамі. На вуліцы знаходзіцца Станцыя метро Плошча Рэспублікі. Вуліца закрыта для аўтобусаў і іншых відаў грамадскага транспарта.