wd wp Пошук:

Вужаў камень

Вужаў камень — у беларускім фальклоры валун, у які ператварыўся цмок.

Змест легенды

Вуж (цмок) ляцеў з поўначы на поўдзень, агнём шыбаючы, і нёс золата і срэбра грэшніку, які прадаў яму сваю душу. Але раптам неба адчынілася, на зямлю палілося святло. Людзі, якія ўбачылі гэта, сталі на калені і пачалі маліцца. А цмок, забіты нябеснымі косамі, упаў на ўзгорак і ператварыўся ў камень. Яго скарб патануў ў зямлі і з таго часу з’яўляўся ў розным мясцінах узгорка ў выглядзе жывых істот (гл. Скарб-пярэварацень): жанчыны-плакальшчыцы, якая палала агнём; чорнымі казламі; карлікам і г.д.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Беларускі фальклор
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Міфалогія
Катэгорыя·Беларуская народная дэманалогія