wd wp Пошук:

Вугляродныя нанатрубкі

Вугляродная нанатрубка (англ.: carbon nanotube): нанатрубка, якая складаецца з аднаго ці некалькіх графенавых слаёў, скручаных у бясшоўную трубку з адна- ці шматслойнымі сценкамі.

Такая трубка з аднаслойнымі сценкамі адмыслова азначаецца SWCNT (single-wall carbon nanotube), з шматслойнымі сценкамі — MWNT (multi-wall nanotube).

Тэрміналогія ў сферы нана-навук і нанатэхналогій па стане на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаванне нана-тэрміналогіі з’яўляецца тымчасовая Публічная спецыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытуту стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Экзатычная матэрыя
Катэгорыя·Алатропныя формы вугляроду
Катэгорыя·Мезаскапічная фізіка
Катэгорыя·Нанатэхналогія