wd wp Пошук:

Воткінскае вадасховішча

Воткінскае вадасховішча — вадасховішча, ўтворана плацінай Воткінскай ГЭС на р. Каме, на тэрыторыі Пермскага краю і Удмуртыі. Запаўненне Воткінскага вадасховішча адбывалася на працягу 1962-64 гг. Плошча 1120 км², аб’ём 9,4 км³, даўжыня 365 км, найбольшая шырыня 9 км, сярэдняя глыбіня 8,4 м. Узровень вадасховішча вагаецца ў межах 4 м. Воткінскае вадасховішча ажыццяўляе сезоннае рэгуляванне сцёку. Створана ў інтарэсах энергетыкі і воднага транспарту. Рыбалоўства (лешч, шчупак, судак, язь і інш.) На берагах Воткінскага вдасховішча — гарады Перм, Краснакамск, Нытва, Аханск, Аса, Чайкоўскі.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вадасховішчы Удмуртыі
Катэгорыя·Вадасховішчы Пермскага края