У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барташэвіч. Восіп Ягоравіч Барташэвіч (? — 27 красавіка 1870, Вільня) — доктар медыцыны, пісьменнік.
Па заканчэнні Санкт-Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, ён служыў спачатку пры віленскім губернатары і віленскім губернскім праўленні, затым у віцебскай медыцынскай ўправе і нарэшце, інспектарам урачэбных упраў: пскоўскай (1857—1859) і валынскай (1859—1869)[1].
8 сакавіка 1847 года ў Віцебску ён, упершыню на тэрыторыі сучаснай Беларусі, выканаў аперацыю пад эфірным наркозам[en][2][3][4][5].
Яму належыць дысертацыя: «De laryngitide pscudomembranacea» (СПб., 1847 г.).