wd wp Пошук:

Востраў-прывід

Фрагмент карты Carta Marina(руск.) бел. (XVI стагоддзе) з выявай вострава Туле, які ўбачыў Піфей.

Востраў-прывід — агульная назва для астравоў, якія ў розны час маляваліся на картах, але на самай справе не існуюць. З часоў антычнасці ў Еўропе абмяркоўвалася існаванне астравоў на захад ад Геркулесавых слупоў (Антылія) і на паўночны захад ад Брытаніі (Туле(руск.) бел.). У часы Вялікіх геаграфічных адкрыццяў на карты трапіла вялікая колькасць уяўных астравоў, за якія прымалі айсбергі і верхнія міражы. Не выключана, што некаторыя астравы-прывіды (напр., Фердынандэя(руск.) бел. блізу Сіцыліі, востраў Томпсан(руск.) бел. у Паўднёвай Атлантыцы) калісьці існавалі, але пасля былі знішчаныя стыхіяй.

Ад астравоў-прывідаў варта адрозніваць міфічныя астравы, існаванне якіх ніколі не было прадметам навуковай цікавасці (у «Адысеі» — Ээя(руск.) бел. і Агігія(руск.) бел., у рускіх казках — востраў Буян(руск.) бел.), і міфічныя кантыненты, якія на карты таксама не наносяць (Атлантыда, Пацыфіда(руск.) бел., Арктыда(руск.) бел., Лемурыя(руск.) бел.).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Астравы-прывіды
Катэгорыя·Марскія легенды