wd wp Пошук:

Ворскла

Ворскла — рака ў Сумскай і Палтаўскай абласцях Украіны, левы прыток Дняпра, упадае ў Днепрадзяржынскае вадасховішча. Даўжыня 464 км, плошча басейна 14700 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Сярэднярускага ўзвышша, у Белгародскай вобласці Расіі. Амаль на ўсім працягу правы бераг даліны круты, высокі, зрэзаны ярамі, левы — нізінны. Рэчышча мае шмат пясчаных перакатаў і кос. Шырокая пойма занятая пераважна лугамі, якія чаргуюцца з ліставымі лясамі і часам са старыцамі і балотамі. Месцамі ўздоўж ракі шырокая паласа сыпкіх пяскоў. Сярэдні гадавы расход 28,5 м³/сек. Галоўныя прытокі: Мерла, Каламак — злева; Ворскліца — справа.

У 1399 годзе на рацэ адбылася аднайменная бітва.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Белгародскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Сумскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы