У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Назарава.
Во́льга Ві́ктараўна Наза́рава (нар. 27 жніўня 1977, Омск, СССР) — беларуская біятланістка расійскага паходжання, чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянату свету, пераможца Універсіяды, неаднаразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне.
Займалася біятлонам з 1992 года. У пачатку сваёй кар’еры выступала за зборную Расіі, стала чэмпіёнкай свету сярод юніёраў 1996 года ў спрынце. На мяжы 1990-х і 2000-х гадоў перайшла ў зборную Беларусі. Прадстаўляла горад Мінск.
Двойчы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету. Шматразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне.
Замужам, мае траіх дзяцей (сын і дзве дачкі).