wd wp Пошук:

Воласагалоў чалавечы

Валасагалоў[1] (Trichuris trichiura) — від нематод сямейства Trichuridae. Эндапаразіт чалавека. Узбуджальнік трыхацэфалёзу.

Распаўсюджанне

Касмапаліт. Сустракаецца на ўсіх мацерыках, але часцей за ўсё ў трапічных рэгіёнах з цёплым вільготным кліматам.

Апісанне

Цела даўжынёй 3-5 см. Пярэдняя галоўная частка вузкая і доўгая, займае 2/3 даўжыні цела, нагадвае валасок, дзякуючы чаму від і атрымаў такую назву. У ёй размешчаны стрававод. Задні канец самца закручаны ў спіраль. Там знаходзяцца кішачнік і органы рэпрадукцыі. Яйцы валасагаловаў бочкападобныя, жаўтлявыя з празрыстымі полюсамі, памерам 50-54 х 23-26 мкм.

Жыццёвы цыкл

Паразітуе толькі ў чалавека. Прамежкавых гаспадароў няма. Жыве ў тоўстай кішцы. Тонкі галаўны канец чарвя пагружаны ў слізістую абалонку кішачніка для фіксацыі і харчавання. Сілкуецца крывёй і клеткамі сценкі кішачніка. Сталая самка адкладае ў прасвет кішачніка яйцы, якія трапляюць у навакольнае асяроддзе з фекаліямі хворага. Свежавыдзеленыя яйцы неінвазійныя, спеюць ад 2-х тыдняў да 3-4 месяцаў у залежнасці ад тэмпературы і вільготнасці навакольнага асяроддзя (пры 24 °С — 4 тыдні). Яйцы захоўваюць жыццяздольнасць 1-2 гады.

Чалавек заражаецца праз забруджаныя прадукты, ваду або брудныя рукі. У тонкай кішцы з яец выходзяць лічынкі, якія пранікаюць у варсінкі кішкі і развіваюцца на працягу 3-10 дзён. Затым, руйнуючы варсінкі, яны выходзяць у прасвет кішачніка, апускаюцца ў тоўстую кішку і на працягу месяца становяцца палаваспелымі. Працягласць жыцця — да 5 гадоў.

Зноскі

  1. Валасагалоў // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 400

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Круглыя чэрві
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1771 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Паразіты чалавека
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL