wd wp Пошук:

Влколінец

Влколінец (славацк.: Vlkolínec) — жывапісная вёска ў Жылінскім краі Славакіі, цяпер частка горада Ружамберака, якая з’яўляецца тыповым узорам народнай архітэктуры паўночных Карпатаў. Плошча складае 7,97 км², а насельніцтва — 35 чалавек.

Першыя згадкі пра Влколінец адносяцца да 1376, а ў 1882 вёска была адміністрацыйна ўключана ў склад суседняга горада Ружамберак. Вёска з 1977 уваходзіць у спіс дзесяці этнаграфічных вёсак — музеяў народнай архітэктуры Славакіі, а з 1993 як найбольш цэльны яе ўзор была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Влколінец прадстаўляе тыповую для Цэнтральнай Еўропы вёску з царквой, званіцай і школай 1860 года пабудовы ў цэнтры паселішча, забудаваную больш за 45 драўлянымі хатамі з чарапічным пакрыццём дахаў, якія маюць па два-тры пакоі. Хоць драўляная званіца, якая прымыкае да школы, адносіцца да 1770 года, царква Багародзіцы, пабудаваная ў барочным стылі, была збудавана толькі ў 1875.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Жылінскі край
Катэгорыя·Населеныя пункты Славакіі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Славакіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта