wd wp Пошук:

Витебская жизнь

«Витебская жизнь» — штодзённая грамадска-палітычная, навуковая і літаратурная газета памяркоўна-ліберальнага кірунку. Выдавалася з 1(14) лютага да 28 лютага (13 сакавіка) 1906 г. у Віцебску на рускай мове. Выдавец — прысяжны павераны Ф. Ю. Држэвінскі, рэдактар — урач, дэпутат 1-й Дзяржаўнай Думы Расійскай імперыі Р. Я. Брук. Выйшлі 22 нумары.

Рэдакцыя абвяшчала, што апрача мясцовых аўтараў з газетай будуць супрацоўнічаць лідары кадэтаў П. Б. Струвэ і П. М. Мілюкоў, латышскі сацыял-дэмакрат П. I. Стучка. Выступала за буржуазна-дэмакратычныя рэформы, за мірны пераход ад паліцэйска-бюракратычных метадаў кіравання да канстытуцыйнай прававой дзяржавы. Надрукавала праграмны дакумент кадэтаў «Ад групы рускіх канстытуцыяналістаў», у якім асуджаліся «тэрарыстычная група эсэраў» і ўрадавы тэрор супраць удзельнікаў рэвалюцыйнага руху. У інфармацыі пра з’езд гандлёва-прамысловай партыі (2 — 6 лютага 1906, Масква) крытыкавала кансерватызм акцябрыстаў. У артыкуле «Дыктатура пралетарыяту» А. С. Ізгоева з пазіцый кадэцкага лібералізму крытыкавалася тэорыя і палітычная тактыка бальшавікоў. Асуджала ваенна-палявыя суды і расправы над паўстанцамі ў беларуска-літоўскіх губернях, Эстоніі, абараняла ад хлуслівых абвінавачанняў Латышскую арганізацыю РСДРП. Друкавала вершы, эцюды і апавяданні мясцовых пісьменнікаў, змясціла фельетон пра палітыку старшыні Савета Міністраў С. Ю. Вітэ. Інфармавала пра тэатральнае жыццё ў Віцебску.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1906 годзе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1906 годзе
Катэгорыя·1906 год у Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты Віцебска на рускай мове