wd wp Пошук:

Весп

Весп (нідэрл. Weesp) — горад, гарадская тэрыторыя ў амстэрдамскім муніцыпалітэце і былая абшчына ў нідэрландскай правінцыі Паўночная Галандыя. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы правінцыі, адразу на ўсход ад Амстэрдам-Рэйн-канала, за 3 км ад Амстэрдама. Плошча — 21,88 км ², з іх суша — 20,58 км². Насельніцтва па дадзеных на 2019 год — 19334 чалавек. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 801,1 чал./км². На тэрыторыі абшчыны маецца адна чыгуначная станцыя — Весп (каля 15 км ад Цэнтральнага вакзала Амстэрдама).

Населеныя пункты абшчыны ўключаюць: Весп, Дэ-Хорн і Эйтэрмер.

Зноскі

  1. https://opendata.cbs.nl/statline/#/CBS/nl/dataset/70072NED/table?dl=2096B
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта