Верхні Вывежак — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 28 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 2,5 км на поўнач ад вёскі Казловічы, у басейне ракі Аўсянка.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, пад лесам, на захадзе і паўночным усходзе невыразныя. Уздоўж берага — забалочаны лес. На поўдні выцякае ручай у раку Кудзінка.