У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Урублеўская. Вераніка Алегаўна Урублеўская (нар. 12 жніўня 1996) — беларуская хакеістка (хакей на траве). Кандыдат у майстры спорту Беларусі.
На ранніх этапах праходзіла падрыхтоўку ў СДЮШАР «Нёман» г. Гродна, трэнеры — А. І. Малец, Н. Л. Болціна. У наш час атрымлівае падрыхтоўку ў РЦАП, асабістыя трэнеры — М. Я. Санкавец, С. М. Каржэвіч, Л. Л. Цымончык. Выступае за клуб хакею на траве «Мінск».