wd wp Пошук:

Венгерскі музей натуральнай гісторыі

Акадэмія Людовіка на тэрыторыі музея, г. Будапешт
Галоўны уваход на выставы музея

Венгерскі музей натуральнай гісторыі (Венгерская: Magyar Természettudományi Múzeum) — музей у горадзе Будапешце, заснаваны ў 1802 годзе. Валодае найбуйнейшай калекцыяй натуральнай гісторыі Венгрыі.

Гісторыя музея

Фонд

У 1802 годзе граф Ферэнц Сечэні(руск.) бел. завяшчаў сваю бібліятэку і нумізматычную калекцыю для стварэння асновы будучай Венгерскай Нацыянальнай бібліятэкі і навукова-адукацыйнага цэнтра. Гэтыя матэрыялы і паклалі пачатак Венгерскаму нацыянальнаму музею (Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні). Калекцыя мінералаў жонкі графа, Юльяны Фештэтыч, дала пачатак калекцыі матэрыялаў натуральнай гісторыі музея.

Першыя палеанталагічныя калекцыі музей атрымаў у падарунак ад эрцгерцага Райнера(руск.) бел. ў 1811 годзе, у гэтым жа годзе была набытая музеем і першая заалагічная калекцыя. У канцы 1818 года Пауль Кітайбель(руск.) бел. перадаў за 7000 форынтаў музею гербарый, які паклаў пачатак Батанічнаму аддзелу музея[1].

Да 1848 года — часу венгерскіх выступленняў супраць Аўстрыйскай імперыі, калекцыя музея налічвала каля 13.000 асобнікаў, яго заалагічная калекцыя — каля 35.000 экзэмпляраў. У далейшым найбольш каштоўным набыццём музея ў 1856 годзе была калекцыя Каралеўскага Венгерскага таварыства натуральнай гісторыі.

З 1870 года Венгерскі Нацыянальны музей мае аддзелы заалогіі, батанікі і мінералогіі. Памер калекцый на канец дзевятнаццатага стагоддзя перавысіў 1 млн экзэмпляраў.

Паміж сусветнымі войнамі

У 1927 годзе ў Будапешце адбыўся дзесяты Сусветны Кангрэс заалогіі, да гэтага часу калекцыя насякомых ў музеі склала каля 3 мільёнаў экзэмпляраў. Калекцыям, якія павялічваліся, было ўжо занадта мала месца ў музеі і іх часткова размясцілі ў новым Музеі натуральнай гісторыі, заснаваным у 1933 годзе.

Большасць батанічных калекцый музея загінула падчас Другой Сусветнай вайны.

Батанічная калекцыя па-ранейшаму знаходзіцца ў гістарычным будынку на вуліцы Кальмана ў Будапешце. Для наведвальнікаў зачынена.

Пасля Другой сусветнай вайны

Неўзабаве пасля вайны ў музеі адкрыўся аддзел антрапалогіі, які ў цяперашні час з’яўляецца адным з дзесяці найбуйнейшых у Еўропе.

Аддзел спецыялізаваўся на зборы і вывучэнні матэрыялаў венгерскай флоры і фауны.

Падчас антыўрадавых выступленняў у Будапешце ў 1956 годзе артылерыйскі снарад трапіў у галоўны будынак Нацыянальнага музея. Ад разрыву снарада пацярпела мінералагічная і палеанталагічныя калекцыя музея. Падчас бунту было спалена 100 000 тамоў навуковых выданняў, знішчана 36,000 чучалаў птушак, 13,000 рыб, амфібій і рэптылій і інш.

Праз некалькі гадоў Жыгмонд Сечэні (Zsigmond Széchenyi) арганизаваў некалькі экспедыцый у Афрыку, каб сабраць дадатковыя матэрыялы для музея для кампенсацыі страт. У 1960-х і 1970-х гадах музейныя работнікі ездзілі ў краіны сацыялістычнага лагера — Паўночную Карэю, В’етнам, Кубу і Манголію для збору калекцыі флоры і фауны гэтых краін.

У 1979 годзе аддзел батанікі музея пераехаў у гістарычны будынак, спраектаванае венгерскім архітэктарам Эдзёнам Лехнерам.

Найноўшая гісторыя

Да пачатку 1990-х гадоў у Музея натуральнай гісторыі, нягледзячы на пастаянны рост яго калекцый, не было асобнай выставачнай прасторы. Вtнгерскі ўрад прыняў рашэнне перанесці музей у будынак Акадэміі Людовіка: гістарычны помнік, пабудаваны для Венгерскай ваеннай акадэміі.

На бягучы момант там ужо размешчаны аддзелы антрапалогіі, мінералогіі і петралогіі, геалогіі і палеанталогіі. Там жа размясціліся калекцыі птушак і млекакормячых, калекцыі па заалогіі, лабараторыі малекулярнай генэтыкі.

Заалагічная калекцыя музея з’яўляецца пятай па велічыні ў Еўропе і мае каля 7 мільёнаў узораў безпазваночных і пазваночных жывёл. У вестыбюлі музея выстаўлены 20 — метровы шкілет фінвала (Balaenoptera physalus).

Структура музея

У склад музея ўваходзяць асноўныя аддзелы:

Публікацыі

У музеі выдаецца літаратура па яго тэматыцы, чатыры перыядычных выданні, у тым ліку Acta Zoologica Academiae Scientiarum Hungaricae[2].

Зноскі

  1. Ungarishe Naturwissenschaftliches Museum, museum.hu, abgerufen am 15. April 2012
  2. Acta zoologica Academiae Scientiarium Hungaricae

Літаратура

István Matskási: Das neue Naturwissenschaftliche Museum, Gutenberg Press, 1999.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі Венгрыі
Катэгорыя·Музеі, заснаваныя ў 1809
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Музеі Будапешта