Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР — вайскоўцы венгерскай арміі, узятыя ў палон савецкімі вайскамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, сярод якіх была Венгрыя, выкарыстоўваліся на прымусовых работах па адбудоўле гаспадаркі разам з цывільнымі венгерскімі грамадзянамі. Іх трымалі ў спецыяльных лагерах у заходніх рэгіёнах СССР пераважна ва Ўкраіне і Беларусі. Як правіла венграў трымалі асобнымі аддзяленнямі ў адных лагерах з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў.
Звесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 г[1]. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)
Нацыянальнасць | Усяго ўлічала ваеннапалонных | Вызвалена і рэпатрыявана | Памерла ў палоне | |
---|---|---|---|---|
немцы | 2 171 312 | 2 031 743 | 297 250 | |
аўстрыйцы | 156 681 | 145 790 | 10 891 | |
чэхі і славакі | 69 977 | 65 954 | 4 023 | |
французы | 23 136 | 21 811 | 1325 | |
югаславы | 21 830 | 20 354 | 1476 | |
палякі | 60 277 | 57 149 | 3128 | |
галандцы | 4730 | 4530 | 200 | |
бельгійцы | 2014 | 1833 | 181 | |
люксембуржцы | 1653 | 1560 | 93 | |
іспанцы | 452 | 382 | 70 | |
датчане | 456 | 421 | 35 | |
нарвежцы | 101 | 83 | 18 | |
іншыя нацыянальнасці | 3989 | 1062 | 2927 | |
Усяго па Вермахту | 2 733 739 | 2 352 671 | 381 067 | |
% | 100 % | 86,1 % | 13,9 % | |
Венгры | 513 766 | 459 011 | 54 755 | |
Румыны | 187 367 | 132 755 | 54 612 | |
Італьянцы | 48 957 | 21 274 | 27 683 | |
Фіны | 2377 | 1974 | 403 | |
Усяго па саюзнікам | 752 467 | 615 014 | 137 753 | |
% | 100 % | 81,7 % | 18,3 % | |
Усяго ваеннапалонных | 3 486 206 | 2 967 686 | 518 520 | |
% | 100 % | 85,1 % | 14,9 % | |
На тэрыторыі БССР венграў (ваеннапалонных і цывільных) - якіх паводле звестак даследчыка праблемы Шаркова было 5384 чал[2]. - трымалі пераважна ў лагеры №183 ў Барысаве. Таксама некаторая колькасць венграў знаходзілася у лагерах №56 (Бабруйск) і №281 (Валкавыск)[3]. У іншых лагерах пераважна знаходзіліся асобныя венгры. Так ў Магілёве згодна Мемарыяльнаму спісу венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах, была зарэгістравана смерць Яноша Фодора ў 1945 г. ў спецшпіталі 3161[4].
У 1946 г. пачалося вызваленне першых груп зняволеных венграў, якіх вярталі на Радзіму па хадатайніцтву ўрада Ферэнца Надзя. У пачатку 1950-х гг., асабліва пасля смерці Сталіна былі вызвалены астатнія ваеннапалонныя і цывільныя венгры. Гісторыкі маюць розныя ацэнкі таго сколькі венграў пабывалі ў лагерах НКУС у 1944-1955 гг[5]. (ёсць напр, ацэнкі, што падчас дэсталінізацыі было взывалена 10 тыс. чал[6].), але відавочна яны былі самай буйной нацыянальнай групай пасля немцаў.