Велум (лац.: velum — ветразь) — у іканапісу тканіна (звычайна чырвонага колеру), перакінутая ў выглядзе пакрову паміж двума архітэктурнымі збудаваннямі. У некаторых іконах («Раство Багародзіцы», «Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы», «Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы», «Грамніцы» і інш.) сімвалізуе сабой пераўтваральную сувязь паміж Старым і Новым Запаветамі, а таксама тое, што дзеянне разгортваецца удалечыні ад вачэй, таемна або ў памяшканні.
Іканаграфія велума ўзыходзіць да антычнасці, ён з’яўляецца адгалоскам тэатральных дэкарацый.
Часта велум пазначае, што дзеянне адбываецца ўнутры намаляванага будынка.