wd wp Пошук:

Вежа Атакуле

Вежа Атакуле

Атакулé (турэцк.: Atakule) — 125-метровая камунiкацыйная i абсервацыйная (аглядная) вежа ў цэнтральным раёне турэцкай сталіцы Анкары — Чанкая. Адзін з архітэктурных сімвалаў горада.

Будавалася з 1986 па 1989 гады. У верхняй секцыі вежы — адкрытая нерухомая тэраса і рэстаран «Sevilla», які абарочваецца на 360 градусаў за гадзіну. Над імі, пад самым купалам — рэстаран «Dome», а пад тэрасай — кафэ «UFO». У наземных збудаваннях размяшчаюцца гандлёвы цэнтр і некалькі аб’ектаў грамадскага харчавання.

У турэцкай мове ata азначае продак, бацька і звычайна атаясамліваецца з Атацюркам, kule азначае вежа.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вежы Турцыі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Анкары