wd wp Пошук:

Ведычная рэлігія

Веды́чная рэлі́гія, ці веды́йская рэлі́гія — сістэма поглядаў, якая ўзнікла ў старажытнай Індыі на аснове рэлігіі індаарыйскіх плямён і ў канцы 2-га — 1-й палавіне 1-га тыс. да н.э. аформілася ў кананічных тэкстах — Ведах, ранняя стадыя фарміравання індуізму.

Для ведычнай рэлігіі характэрны культы агню і продкаў, выкарыстанне пры значных ахвярапрынашэннях свяшчэннага наркатычнага напою — сомы. Жыццё і светапогляд звязваліся з абрадамі і рытуаламі, ад выканання якіх гаспадаром ці жрацом залежалі адносіны з багамі, дабрабыт асобы, сям’і, грамады, дзяржавы.

У ведычнай рэлігіі адсутнічала іерархія багоў. Найбольш старэйшымі лічыліся багі Неба і Зямлі (Д’яўс beru і Прытхіві beru). Найбольш папулярны бог Індра — цар багоў і наладжвальнік свету. Бог агню Агні шанаваўся як пасрэднік паміж людзьмі і багамі, ахвярадаўца. Багам надаваліся чалавечыя рысы, кожны з іх суадносіўся з пэўнай часткай Сусвету — зямной, паветранай, нябеснай.

У ведычнай рэлігіі бяруць пачатак уяўленні пра карму, метэмпсіхоз, тапас beru (аскеза) і інш. З ведычнай рэлігіі развіўся брахманізм.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старажытная Індыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Веды (індуізм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Індуізм