wd wp Пошук:

Вацлаў Раманоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманоўскі. Вацлаў Раманоўскі (26 лістапада 1889 (паводле іншых крыніц — у 1891) — пасля 1939) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Сумілішскай воласці Віленскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Міхаліна (з дому Міглікаў) Раманоўскія.

У 1908 годзе здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Віленскай навучальнай акругі. Скончыў духоўную каталіцкую семінарыю ў Вільні (1913). Падчас вучобы прымаў удзел у працы культурна-асветнага гуртка беларусаў-семінарыстаў. Пасвячоны ў святары 16 чэрвеня 1913 года ў Вільні.

Душпастырскую дзейнасць пачаў у 1913 годзе на пасадзе вікарыя ў Троках. З 1922 года — пробашч у парафіі Германішкі Лідскага дэканата. Матэрыяльна падтрымліваў выданне каталіцкай газеты «Biełarus». З 1936 года працаваў на пасадзе пробашча ў парафіі Парэчча Віленскай архідыяцэзіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскай губерні
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Асобы