wd wp Пошук:

Вацлаў Аношка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аношка. Вацлаў Ано́шка (1899, в. Паплаўшчызна, цяпер Магілёўскі раён — 18 лютага 1966) — каталіцкі святар, дзеяч беларускага хрысціянскага руху.

Біяграфія

Нарадзіўся ў заможнай сям’і. Бацька — Якуб Пятровіч Аношка (нар. 1873, расстраляны ў Мінску ў 1938 г.), маці — Камілія Язафатаўна Аношка (нар. 1875). Атрымаў гімназічную адукацыю. Вучыўся ў Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі пасля эвакуацыі яе ў Кельцы. Пасвячоны ў святары 1.11.1924 года.

Душпастырскую працу распачаў на пасадзе вікарыя ў мястэчку Ляхавічы Баранавіцкага павета. Ёсць падставы меркаваць, што ў 2-й палове 1920-х г. стаў святаром грэка-каталіцкага абраду: у 1926 г. быў прызначаны пробашчам уніяцкай парафіі ў мясцовасці Альпень каля Давыд-Гарадка. У перадваенныя гады пераведзены на парафію ў Дзяляцічы (1935), дзе знаходзіўся да 1944 г. Паводле сведчанняў П. Татарыновіча з’яўляўся сябрам экзархальнай Рады Беларускага Экзархата пад кіраўніцтвам біскупа А. Неманцэвіча. Прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Выступаў за беларусізацыю нацыянальна-рэлігійнага жыцця на заходнебеларускіх абшарах. У душпастырскай дзейнасці звяртаўся да вернікаў на беларускай мове, пракламаваў ідэю уніяцтва. Пад канец Другой сусветнай вайны апынуўся ў Польшчы. Працаваў капеланам у кляштары сясцёр-манахінь «Rodziny Maryi».

Пахаваны на могілках каля Раберціна (Польшча).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных