wd wp Пошук:

Вахтанг I Гаргасалі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вахтанг.

Вахтанг I Гаргасалі (каля 440502) — цар Іберыі ў другой палове V стагоддзя, адзін з заснавальнікаў грузінскай дзяржаўнасці. Сын Мірдата V з дынастыі Хасраідаў. Яго мянушка «Гаргасал» перакладаецца з персідскай[1][2] як «ваўчыная галава» (намёк на форму яго шлема).

Сваяк і даннік персідскіх Сасанідаў, Вахтанг браў удзел у іх войнах з грэкамі і эфталітамі. У адносінах з Візантыяй дамагаўся прызнання аўтакефальнасці Грузінскай царквы. Ён правёў мерапрыемствы па ўмацаванні грузінскіх крэпасцей і ўступіў у саюз з армянскімі Маміканянамі, а ў 482 годзе ўзначаліў буйное паўстанне супраць персідскага валадарства.

Калі антыперсідская барацьба грузінаў і армян пацярпела паражэнне, Вахтанг I быў вымушаны шукаць выратавання ў Эгрысі. Абяцаючы пакору Сасанідам, вярнуўся ў Іберыю і ці то заснаваў, ці то перабудаваў Тбілісі, у які разлічваў перанесці з Мцхеты сталіцу дзяржавы. Ён адмовіўся браць удзел у персідскіх войнах з Візантыяй і загінуў у бітве з карным атрадам Сасанідаў.

Грузінскі народ на працягу стагоддзяў захоўвае памяць пра цара Вахтанга I. Ён стаў улюблёным героем народных паданняў, а грузінская царква прылічыла яго да ліку святых. Ордэн Вахтанга Гаргасала з’яўляецца адной з вышэйшых дзяржаўных узнагарод Грузіі. Рэшткі яго пахаваны ў саборы Светыцхавелі.

Зноскі

  1. Donald Rayfield. The Literature of Georgia: A History. 2nd ed. Routledge, 2000. ISBN 0700711635. Page 61.
  2. Studies in Medieval Georgian Historiography: Early Texts and Eurasian Contexts. Vol. 113. Peeters Publishers, 2003. ISBN 9789042913189. P. 208.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 440 годзе
Катэгорыя·Кананізаваныя манархі
Катэгорыя·Загінулі ў баі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Цары іберыйскія
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя VI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мцхета-Мтыянеці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 502 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грузіі
Катэгорыя·Святыя Грузіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Грузіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі