wd wp Пошук:

Ватыканскі вакзал

Ватыканскі вакзал

Ватыканскі вакзал — чыгуначная станцыя ў Ватыкане. Адзіная станцыя ў краіне. Пабудаваны Каралеўствам Італія ў рамках пагадненняў Латэранскага дагавора ад 11 лютага 1929 года.

Будынак вакзалу па праекце папскага архітэктара Джузэпэ Мома, адкрыты ў 1933 годзе. Мае 61 м у даўжыню і 21,5 м у шырыню. Аздоблены мармурам і траверцінам, рэльефам з выявай герба Папы Пія XI, і сцэны з Бібліі.

Выкарыстанне станцыі

Станцыя выкарыстоўваецца час ад часу, у асноўным для грузавых перавозак. Ватыкан не выконвае рэгулярныя пасажырскія перавозкі.

Станцыяй першым скарыстаўся Папа Ян XXIII у 1962 годзе, адпраўляючыся ў паломніцтва ў Ларэта і Асізі, за тыдзень да адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору. Папа Рымскі Ян Павел II наведаў вакзал двойчы. 8 лістапада 1979 г., ідучы на сустрэчу з італьянскімі чыгуначнікамі на Дзень чыгуначніка, і 24 студзеня 2002 года, калі разам з прадстаўнікамі іншых рэлігій адправіўся ў Асізі на экуменічную малітву.

Пасажырская станцыя выкарыстоўваецца толькі ў рэдкіх выпадках.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Чыгуначныя станцыі
Катэгорыя·Ватыкан