wd wp Пошук:

Ватыканская абсерваторыя

Ватыканская абсерваторыя

Ватыканская абсерваторыя у Кастэль-Гандольфаастранамічная абсерваторыя, заснавана ў 1930 годзе ў Кастэль-Гандольфа, Лацыа, Італія. З’яўляецца часткай астранамічнай даследчай установы, якая працуе пры падтрымцы Святога Прастола.

Гісторыя абсерваторыі

Царква даўно выяўляла цікавасць да астраноміі ў сувязі з астранамічнымі методыкамі вызначэння будовы календара і вызначэннямі святых дзён, у тым ліку і Вялікадня. Напрыклад, грыгарыянскі каляндар, прыняты ў 1582 годзе Папам Рыгорам XIII, быў распрацаваны матэматыкам і езуітам Хрыстафорам Клавіусам з Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта на аснове дадзеных, атрыманых у ходзе астранамічных назіранняў. У 18-м стагоддзі папства актыўна падтрымлівала астраномію - была створана абсерваторыя Рымскага каледжа ў 1774 годзе. У 1787-1789 гадах была створана Ватыканская абсерваторыя у Вежы Вятрыскаў ў Ватыкане пад кіраўніцтвам манаха Філіпа Луіджы Джылі (1756-1821). Калі ён памёр, абсерваторыя была зачынена, бо была нязручная для назіранняў і вялікую частку неба закрываў купал сабора Святога Пятра. Яго інструменты былі перададзеныя ў абсерваторыю каледжа. Трэцяя абсерваторыя - Абсерваторыя Капітолія, працавала з 1827 па 1870 год. Айцец Анджэла Секі з 1850 года кіраваў абсерваторыяй каледжа. У час яго кіраўніцтва абсерваторыя пераехала ў будынак Сант-Ін’яцыа. Пасля смерці Секі абсерваторыя была пераназваная ў «Каралеўскую абсерваторыю пры Рымскім каледжы» і заставалася такой да 1923 года. Да 1930 святло і запыленасць ад горада настолькі ўзмацніліся, што ў далейшым астранамічныя назіранні былі выключаныя. Таму абсерваторыя пераехала ў Кастэль-Гандольфа, за 25 км на паўднёвы ўсход ад Рыма. З 1961 года і ў Кастэль-Гандольфа святло Рыма пачало перашкаджаць назіранням. Была створана «Даследчая група Ватыканскай абсерваторыі» (VORG) з прадстаўніцтвам у Сцюардскай абсерваторыі (штат Арызона, ЗША). У 1980-х гадах абсерваторыя спыніла назіранні. У 1993 годзе завершана будаўніцтва Ватыканскага тэлескопа новай тэхналогіі (Vatican Advanced Technology Telescope) з дыяметрам люстэрка 1,8 метра на гары Грэм, штат Арызона, ЗША. Штаб-кватэра Ватыканскай абсерваторыі засталася ў Кастэль-Гандольфа (Італія). У пачатку 2008 года Ватыкан абвясціў, што што ў рамках агульнай рэканструкцыі папскай рэзідэнцыі абсерваторыя будзе пераведзена ў былы кляштар, а прастора абсерваторыі будзе выкарыстоўвацца для прыёму дыпламатычных наведвальнікаў.

Інструменты абсерваторыі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Астранамічныя абсерваторыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Ватыкан