wd wp Пошук:

Васіль Якаўлевіч Ерашэнка

1921 год Харбін

Васі́ль Я́каўлевіч Ерашэ́нка (31 снежня 1889 (12 студзеня 1890), слаб. Абухоўка, Старааскольскі павет, Курская губерня, Расійская імперыя — 23 снежня 1952, в. Абухоўка, Старааскольскі раён, Курская вобласць, РСФСР, СССР) — эсперантыст, пісьменнік сімваліст, паэт, музыкант, педагог. Літаратурныя творы пісаў на эсперанта і японскай мове.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Страціў зрок у дзяцінстве. У 1899—1908 гадах вучыўся ў Маскоўскай школе для сляпых дзяцей, гуляў у Маскоўскім аркестры сляпых. Сустрэча з эсперантысткай Ганнай Шарапавай адкрывае для таленавітага юнака новыя перспектывы. Пасля вывучэння міжнароднай мовы эсперанта, ён накіроўваецца ў 1912 годзе ў Англію, дзе вучыцца ў Каралеўскім інстытуце сляпых, а потым, у 1914 годзе ў Японію, дзе вучыцца ў Такійскай школе сляпых. У Японіі знаёміцца з шэрагам вядомых літаратараў, журналістаў, рэвалюцыянераў. У прыватнасці, яго сябрам быў японскі драматург Акіта Удзяку. Пасля вывучэння японскай мовы, публікаваў у японскіх часопісах свае казкі і нарысы. Пасля сустрэчы з Агнэс Александэр зацікавіўся рэлігіяй Бахаі і быў першым перакладчыкам «Запаветных слоў» Бахаулы на эсперанта.

У 1916—1919 гадах жыў і працаваў у Сіаме, Бірме, Індыі. У 1919 годзе вярнуўся ў Японію, адкуль быў высланы ў 1921 годзе з-за падазрэнняў у прыхільнасці да бальшавізму. Прыбыў ва Уладзівасток, але з-за Грамадзянскай вайны не здолеў выехаць з Далёкага Усходу. У 1921—1923 гадах жыве і працуе ў Кітаі. Выкладаў эсперанта ў Пекінскім універсітэце, быў знаёмы з шэрагам кітайскіх пісьменнікаў, найперш з класікам кітайскай літаратуры Лу Сінем, які напісаў пра Ерашэнку нарыс і перакладаў яго творы на кітайскую мову. У 1923 годзе прыехаў з Кітая ў Германію, дзе ўдзельнічаў у кангрэсе эсперантыстаў у Нюрнбергу. З 1924 па 1929 жыў у Маскве.

У 1929—1930 гадах здзяйсняе падарожжа на Чукотку. Да 1935 года жыве і працуе ў Ніжнім Ноўгарадзе і Маскве. У 1935 годзе заснаваў першую ў Туркменіі школу для сляпых каля горада Мары, дзе застаецца да 1945 года. У 1946—1948 гадах настаўнік Маскоўскай школы для сляпых дзяцей. У 1949—1951 жыве і працуе ў Ташкенце. У 1952 годзе смяротна хворы на рак, пераязджае ў Абухоўку, дзе працуе над апошняй кнігай. Вялікія архівы пісьменніка ў розны час і пры розных абставінах былі знішчаны.

Творы Ерашэнкі, створаныя ў Японіі і Кітаі, якія зрабілі яго вядомым у гэтых краінах, у СССР не перакладалі да 1962 года. Пра Васіля Ерашэнку напісана кніга «Чалавек, які ўбачыў свет», аўтар Аляксандр Харкаўскі.

Творы Ерашэнкі

На рускай мове

Выданне перакладаў на украінскую мову

На японскай мове

На кітайскай мове

На эсперанта

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137597258 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі на эсперанта
Катэгорыя·Выкладчыкі Пекінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Курскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курскай губерні
Катэгорыя·Японскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Сляпыя
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў Белгародскай вобласці
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Памерлі 23 снежня
Катэгорыя·Асобы