У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якуша.
Васіль Фёдаравіч Якуша (нар. 30 чэрвеня 1958, сяло Зазім’е, паблізу Кіева) — беларускі спартсмен, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў у акадэмічным веславанні, Заслужаны майстар спорту СССР (1984).
Скончыў школу трэнераў пры ваенным інстытуце фізкультуры (1984, Ленінград). На Алімпіядзе 1980 года ў Маскве выйграў сярэбраны медаль у адзіночцы. Праз 8 гадоў, на Алімпіядзе 1988 года ў Сеуле, разам з Аляксандрам Марчанка выйграў бронзу ў парнай двойцы. На Гульнях у Маскве прадстаўляў Азербайджан, з 1984 года выступаў за Беларусь.