У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галынец.
Васіль Фёдаравіч Галыне́ц (1850 — пасля 1917) — член III Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні, протаіерэй.
Па заканчэнні Магілёўскай духоўнай семінарыі ў 1871 годзе служыў народным настаўнікам, а затым выкладчыкам лацінскай і рускай моў у Гомельскім духоўным вучылішчы. На працягу пяці гадоў быў епархіяльным місіянерам.
Служыў святаром у Георгіеўскай царкве сяла Балонаў Сялец Быхаўскага павета Магілёўскай губерні.
У 1907 годзе быў выбраны членам III Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у фракцыю ўмерана-правых, з 3-й сесіі — у групу беспартыйных.
З 1910 года быў святаром Траецкай царквы ў сяле Мхінічы, а з 1914 года — настаяцелем Траецкай царквы ў горадзе Горкі. Быў узведзены ў сан протаіерэя.
Лёс пасля 1917 года невядомы.