wd wp Пошук:

Васіль Трафімавіч Варанянскі

Васіль Трафімавіч Варанянскі (25 жніўня 1901, г. п. Дзіканька, Палтаўская вобласць — верасень 14 верасня 1943) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1919. Удзельнік Грамадзянскай вайны, баёў у раёне возера(руск.) бел. Хасан ў 1938 годзе.

Напярэдадні вайны Васіль Варанянскі быў камандзірам асобнага батальёна сувязі ў Магілёве. 22 чэрвеня 1941 года Васіль Трафімавіч пайшоў на фронт. Апынуўся ў акружэнні. Са жменькай салдат ўпарта прабіваўся на ўсход, але лінія фронту ўсё адсоўвалася[2]. У верасні 1941 года ён намацаў сувязі з партызанамі і хутка стаў камандзірам атрадf[3].

У партызанах з верасня 1941: камандзір групы, атрада, у верасні 1942 — верасень 1943 партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага (брыгадзе прысвоена імя Варанянскага пасля яго гібелі)[1].

У верасні 1943 гады Васіль Трафімавіч быў выкліканы ў Маскву ў Цэнтральны штаб партызанскага руху. У ноч з 13 на 14 верасня на партызанскі аэрадром у Бягомлі прызямліўся самалёт, на якім камбрыг паляцеў у сталіцу. Але праз некалькі гадзін у брыгаду прыйшла тэлеграма: «Палкоўнік Варанянскі загінуў пры пералёце лініі фронту»[2].

Памяць

Імем Варанянскага названы вуліцы ў Мінску і Плешчаніцах[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Воронянский Василий Трофимович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 127. — 737 с.
  2. 1 2 Воронянский (руск.)
  3. Успаміны С. А. Ваупшасава «На трывожных скрыжаваннях» (канспект)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў СССР
Катэгорыя·Памерлі 14 верасня
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны