wd wp Пошук:

Васіль Пятровіч Маркевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маркевіч.

Васіль Пятровіч Маркевіч (нар. 12 красавіка 1958, в. Рудаўка, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гаспадарчы і палітычны дзеяч. Генеральны дырэктар ААТ «Птушкафабрыка „Дружба“» (2003—2022).

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». Служыў у Савецкай арміі.

З 1980 года працаваў на бройлернай птушкафабрыцы «Дружба» Баранавіцкага раёна агентам-экспедытарам, брыгадзірам, начальнікам бройлернага цэха, начальнікам цэха бацькоўскага статку і рамонтнага маладняку, выканаўцам абавязкаў галоўнага заатэхніка — намесніка дырэктара, намеснікам дырэктара — галоўным заатэхнікам, выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам.

У 2003 годзе прызначаны генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка „Дружба“» Баранавіцкага раёна. Зняты з пасады ў жніўні 2022 года.

Выбіраўся дэпутатам Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў 26 і 27-га скліканняў і дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26 і 27-га скліканняў.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў ад Брэсцкай вобласці. Уваходзіў у пастаянную камісію па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі былі спынены ў кастрычніку 2022 года[1].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Постановление Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 19 октября 2022 г. № 358-СР7/X «О досрочном прекращении полномочий члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва Маркевича В.П.» (нявызн.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (24 кастрычніка 2022). Праверана 25 кастрычніка 2022.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 15 мая 2008 г. № 275 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» (нявызн.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (19 мая 2008). Праверана 2 сакавіка 2021.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 4 верасня 2013 г. № 396 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» (нявызн.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 верасня 2013). Праверана 2 сакавіка 2021.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 62 «Аб узнагароджанні» (нявызн.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (2 сакавіка 2021). Праверана 2 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Постаці беларускай жывёлагадоўлі
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнай Славы (Беларусь)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Прадпрымальнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім раёне
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»