wd wp Пошук:

Васіль Леановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леановіч. Васіль Леановіч (каля 1600 — пасля 5 мая 1668) — адзін з кіраўнікоў Магілёўскага паўстання 1661 года, бурмістр месца Магілёўскага.

Біяграфія

У 1633 магілёўскі купец Васіль Леановіч быў сярод «добра месцу заслужаных» мяшчан. У 1639 займаў пасаду райцы, з 1643 бурмістра магілёўскага[1].

У 1661 Васіль Леановіч прыняў удзел у паўстанні, якое пачалося з-за рабаўніцтва на рынку маскоўскімі ратнікамі магілёўскіх гандлярак. Па папярэдняй дамоўленасці з магістратам мяшчане пачалі наўмысна гучна крычаць. На такі крык бурмістр Іосіф Івановіч, узброены катаўскім мячом, з воклічам «Пара! Пара!» кінуўся секчы крыўдзіцеляў. Зазваніў брацкі звон, які таксама быў сігналам да пачатку паўстання. На дапамогу мяшчанам прыйшлі выпушчаныя імі ваеннапалонныя[2]. Маскоўскі гарнізон амаль цалкам быў вынішчаны, выратаваліся толькі некалькі чалавек, якія, дабегшы да Рослава, паведамілі, што «могилевские мещане… изменили… ратных людей в Могилеве всех порубили»[3]. У палон узялі ваявод С. С. Гарчакова, М. А. Палуэктава, стралецкага галаву С. І. Чэкіна і іншых афіцэраў. Васіль Леановіч быў абраны ў пасольства, якое даставіла палонных на сейм у Варшаву. За актыўны ўдзел у паўстанні атрымаў ад караля шляхецтва[4].

Апошні раз згадваецца ў дакументах 5 мая 1668[4].

Зноскі

  1. Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. — Вып. 9: [Приходо-расходная книга г. Могилева за 1692 г.; Акты, извлеченные из книг Могилевского магистрата за 1635―1646 гг.], 1878. — 546, VII с.
  2. Полное собрание русских летописей. Т.35. Летописи белорусско-литовские / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. М., Наука. 1980. — С. 306
  3. Акты Московского государства, изданные Императорскою Академиею наук / Под ред. Н. А. Попова, Д. Я. Самоквасова. Т. 3. — СПб., 1901. — С. 324
  4. 1 2 Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской. — Вып. 10: [Приходо-расходная книга г. Могилева за 1695 г.; Акты, извлеченные из книг Могилевского магистрата за 1646―1706 гг.], 1879. — 544, VIII с.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1600 годзе
Катэгорыя·Магілёўскі магістрат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бурмістры магілёўскія
Катэгорыя·Асобы