У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чартарыйскі.
Васіль Чартары́йскі (? — пасля 1417) — пачынальнік роду князёў Чартарыйскіх.
Паводле генеалагічнай традыцыі лічыцца сынам князя Канстанціна Альгердавіча (?—1390); пры гэтым спасылаюцца на пацвярджэнне польскім каралём Уладзіславам III граматай ад 14.6.1442 сваяцтва Чартарыйскіх з Альгердам. Аднак гісторыкі ХІХ ст. выказвалі сумненні ў верагоднасці гэтай граматы і схіляліся да версіі пра беларускае паходжанне роду.
У 1393 пры двары Ягайлы, валодаў Лагойскам. Уладальнік маёнтка Чартарыйска на р. Стыр на Палессі (Луцкі павет, Валынскае ваяводства ВКЛ), ад якога атрымаў у XV ст. прозвішча. Сынамі яго былі Іван (? — каля 1460), Аляксандр (? — пасля 1477) і Міхаіл (? — да 1489).