wd wp Пошук:

Васіль Аляксандравіч Юшкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юшкевіч. Васіль Аляксандравіч Юшкевіч (28 лютага 1897, Вільня — 15 сакавіка 1951, Масква) — савецкі ваенаначальнік, генерал-палкоўнік (1945). Член КПСС з 1919.

Біяграфія

Беларус[2]. Нарадзіўся ў Вільні. У 1915 годзе скончыў 6 класаў камерцыйнага вучылішча і быў закліканы ў армію. Накіраваны ў Віленскае ваеннае вучылішча. У верасні 1915  года ў чыне прапаршчыка скончыў паскораны курс вучылішча, на той момант эвакуіраванага ў Палтаву.

Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне (камандзір узводу, роты). У Грамадзянскую вайну 1918—1920 камандаваў стралковай ротай, батальёнам, палком. Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага камандскладу пры Ваеннай акадэміі ім. М. У. Фрунзэ (1926 і 1928), камандаваў стралковай дывізіяй і корпусам. У 1937 быў дарадчыкам у Іспаніі; удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку рэспубліканскага ўраду. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 камандаваў 44-м стралковым корпусам, затым 28 жніўня-19 кастрычніка 1941 — 22-й арміяй, 19 кастрычніка 194119 сакавіка 1942 — 31-й арміяй, затым у красавіку 1942 — красавіку 1944 зноў 22-й арміяй, у красавіку — жніўні 1944 — 3-й ударнай арміяй. Удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім і 2-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік абароны Мінску, бітвы пад Масквой. З кастрычніка 1944 камандаваў войскамі Адэскай, у ліпені 1946-лістападзе 1950 Прыволжскай ваеннай акругі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканняў (ад 1946).

Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцягу, ордэнамі Суворава і Кутузава 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. У гонар Васіля Юшкевіча названая вуліца ў горадзе Паставы.

Зноскі

  1. 1 2 3 Юшкевич Василий Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Рэпрэсіі ў Чырвонай Арміі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ваеннага вучылішча
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумара тома
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна
Катэгорыя·Удзельнікі Ржэўскай бітвы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Камандуючыя Адэскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага