wd wp Пошук:

Валянцін Аляксандравіч Літвінаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Літвінаў. Валянцін Аляксандравіч Літвінаў (22 ліпеня 1915, Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Варонежскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1940 годзе. Працаваў у Новасібірску, з 1948 года — галоўным канструктарам майстэрні аб’ёмнага праектавання Гомельскага аблпраекта, з 1963 па 1978 г. выкладаў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года. Пражываў у Гомелі.

Творчасць

Займаўся праектаваннем вялікапралётных стальных фермаў з ліхтарамі пакрыцця запалкавых фабрыкаў у Прыбалтыцы, Нова-Беліцы і рамнага жалезабетоннага падмурка пад турбагенератар (1949), Палаца піянераў у Гомелі (1954—1956), праектаваннем аднаўлення канструкцый купала, шатровых вісячых пірамідальных пакрыццяў і кесонных жалезабетонных перакрыццяў (19561958). Аўтар навуковых артыкулаў у часопісах.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Канструктары
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў