У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабінцава. Валянціна Фёдараўна Бабінцава (25.12.1919, Глазаў, Расія —) — беларуская ўрач-хірург, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1960)[1].
Скончыла Пермскі медыцынскі інстытут (1940). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Хірург (1946—1950), галоўны урач (1950—1957) Валожынскай раённай бальніцы. Галоўны урач Валожынскага раёна (1957—1958), практолаг Мінскай абласной клінічнай бальніцы (1971—1994)[1].