Валянціна Максімаўна Барэц (3 студзеня 1927, п. Цялуша, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць — 29 чэрвеня 2015) — беларускі ўрач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1976).
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1950).
Працавала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1960—2000, медыка-псіхалагічны факультэт, кафедра факультэцкай тэрапіі, прафесар, у 1973—1998 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: клінічная вітаміналогія; дыягностыка інфаркта міякарда і метабалічных працэсаў у хворых ішэмічнай хваробай сэрца; ацэнка эфектыўнасці антыангінальных прэпаратаў.
Медалі «За працоўную доблесць», «Ветэран працы», значок «Отличнику здравоохранения» (1976) і інш.