wd wp Пошук:

Вальтэр Функ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Функ.

Вальтэр Функ

Вальтэр Функ (ням.: Walther Emanuel Funk; 18 жніўня 1890 — 31 мая 1960) — эканаміст і буйны нацысцкі чыноўнік, які быў рэйхс-міністрам эканамічных адносін з 1937 па 1945 гады.

Маладыя гады

Функ нарадзіўся ў сям’і гандляра ў 1890 годзе ў горадзе Данцкемен (сёння — Сасноўка, Калінінградская вобласць, Расія) ва Усходняй Прусіі. Быў сынам будаўніка Вальтэра Функа-старэйшага і яго жонкі Сафіі. Вучыўся ва ўніверсітэце Гумбальта ў Берліне і Лейпцыгскім універсітэтах, дзе вывучаў эканоміку, права і філасофію. Пад час Першай Сусветнай вайны служыў у пехоце, але быў камісаваны па стане здароўя ў 1916 годзе. У 1920 ажаніўся з Луізай Шміт. Пасля вайны працаваў журналістам, а ў 1924 годзе стаў рэдактарам правацэнтрыстскай фінансавай газеты Berliner Börsenzeitung.

Палітычная кар’ера

Функ быў антымарксістам і нацыяналістам, таму з-за несупадзення поглядаў з галоўным рэдактарам газеты летам 1931 года пакінуў сваю пасаду і далучыўся да нацыстскай партыі. Там Вальтэр Функ наблізіўся да Грэгора Штрассэоа, які і пазнаёміў Функа з Гітлерам. Часткова дзякуючы сваёй цікавасцю да эканомікі, Функ быў абраны дэпутатам у Рэйхстаг у ліпені 1932 года, а ўнутры партыі стаў галавою камітэта па эканамічнай палітыцы ў снежні 1932, хаця на апошняй пасадзе наў герой не затрымаўся. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў Функ пакінуў месца ў Рэйхстазе і стаў галоўным прэс-сакратаром Трэцяга Рэйха.

У сакавіку 1933 года Вальтэр Функ быў прызначаны Дзяржаўным сакратаром у міністэрства публічнай асветы і прапаганды. У 1938 годзе ён стаў рэйхсміністрам эканомікі, змяніўшы Ялмара Шахта на гэтай пасадзе, апошні ўвайшоў у канфлікт з Германам Герынгам, прайграў у барацьбе і быў вымушаны пакінуць сваю пасаду. У студзені 1939 года Гітлер прызначыў Функа прэзтдэнтам Рэйхсбанка, з гэтага моманту стаў сябрам праўлення Інтэрнацыянальнага банка, які знаходзіўся ў Швейцарыі. У верасні 1943 года Вальтэр Функ быў прызначаны на пасаду дырэктара Галоўнага бюро планавання Рэйха.

Нюрнбергскі трыбунал і смерць

Не гледзячы на слабое здароўе, Фуну быў абвінавачваемым на нюрнбергскім працэсе. Абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынстваў супраць міра, планаванні ваеннай агрэсіі, ваенных злачынствах і і злачынствах супраць чалавечнасці, хаця сам Функ абараняўся тым, што маў вельмі малую долю ўлады ў Рэйху. Амерыканскі пракурор Джэксан назваў Функа «Банкірам залатых зубоў», паказваючы адносіны абвінавачваемага да практыкі здабычы золата з зубоў ахвяр канцлагероў і наступнай пераплаўкі гэтага золата ў сліткі Рэйхсбанка. У выніку трыбунала быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне. Функ адбываў пакаранне ў турме Шпандау разам з іншымі асуджанымі-нацыстамі. З-за цяжкага стану здароўя быў вызвалены 16 мая 1957 года. Памёр праз год у Дзюсельдофе ад дыябета.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Падсудныя Нюрнбергскага працэсу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе