wd wp Пошук:

Вальтэр Кон

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кон.

Вальтэр Кон (9 сакавіка 1923, Вена, Аўстрыя — 19 красавіка 2016, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык. Разам з Джонам Поплам атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі (1998) за развіццё тэорыі функцыяналу шчыльнасці.

Біяграфія

Вальтэр Кон нарадзіўся 9 сакавіка 1923 года ў Вене ў яўрэйскай інтэлігенцкай сям’і. З дзяцінства Вальтэр вывучаў латынь і грэчаскую мову. Яго настаўнікам па фізіцы стаў асістэнт А. Эйнштэйна.

Пасля акупацыі Германіяй Аўстрыі Вальтэру з сястрой у рамках выратавальнай аперацыі «Кіндэртранспорт» удалося з’ехаць у Англію, пазней у Канаду. Паступіў ва Універсітэт Таронта. Па прычыне, што ў яго было нямецкае грамадзянства, яму не дазвалялася наведваць будынак факультэта хіміі і ён выбраў фізіку і матэматыку. Пасля вайны яго прыняла да сябе канадская сям’я, а крыху пазней яму была выдзелена стыпендыя на навучанне ў Гарвардскім універсітэце. Некалькі гадоў ён прапрацаваў ва ўніверсітэце Карнегі-Мелана, затым у Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега, дзе ён і стварыў тэорыю, за якую быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй.

Зноскі

  1. 1 2 Walter Kohn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Walter Kohn // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.noozhawk.com/article/physicist_walter_kohn_ucsb_nobel_laureate_dies_at_93
  4. NNDB — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Фізікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных