wd wp Пошук:

Валынскае ўзвышша

Валынскае ўзвышша пазначана колерам

Валынскае ўзвышша — узвышша на захадзе Украіны, паміж рэкамі Заходні Буг і Корчык (басейн ракі Случ).

На поўначы ўступам вышынёй 30-50 м абрываецца да Палескай нізіны, з поўдня Валынскае ўзвышша абмежавана раўнінай Малога Палесся. Вышыня 220—250 м (максімальная да 341 м — Мізацкі краж). Пераважае ўваліста-лагчынны рэльеф. Рачнымі далінамі Буга, Стыр, Гарыні і іх прытокаў Валынскае ўзвышша падзяляецца на асобныя ўчасткі плато. Валынскае ўзвышша разам з Падольскім узвышшам часта называюць Валына-Падольскім. Асновай Валынскага ўзвышша з’яўляюцца адклады мелавога ўзросту, на захадзе пад мелавымі адкладамі залягаюць каменнавугальныя адклады Львоўска-Валынскага вугальнага басейна. Характэрны лесастэпавыя ландшафты.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Геаграфія Валынскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Геаграфія Ровенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Узвышшы Украіны