wd wp Пошук:

Валерый Фёдаравіч Залужны

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Валерый Фёдаравіч Залужны (нар. 8 ліпеня 1973, Наваград-Валынскі, Жытомірская вобласць, Украінская ССР) — украінскі военачальнік. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны з 27 ліпеня 2021 года, генерал (2022).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Наваград-Валынскім 8 ліпеня 1973 года. У 1989 годзе скончыў гарадскую школу № 9, паступіў у Наваград-Валынскі машынабудаўнічы тэхнікум, які скончыў у 1993 годзе з адзнакай[3].

Пазней паступіў на агульнавайскавы факультэт Адэскага вышэйшага аб’яднанага каманднага вучылішча. У 1997 годзе з адзнакай скончыў вучобу, пасля чаго прайшоў усе прыступкі ваеннай службы: камандзір узвода, камандзір навучальнага ўзвода, камандзір баявога ўзвода, камандзір вучэбнай роты, камандзір роты курсантаў, камандзір батальёна[3].

У 2005 годзе паступіў у Нацыянальную акадэмію абароны Украіны, у 2007 годзе скончыў навучанне з залатым медалём, прызначаны на пасаду начальніка штаба першага намесніка камандзіра 24-й асобнай механізаванай брыгады. На гэтай пасадзе паспяхова праходзіў службу на працягу двух з паловай гадоў[4].

З 2009 па 2012 год узначальваў 51-ю асобную механізаваную брыгаду(укр.) бел.[5].

У 2014 годзе скончыў Нацыянальны універсітэт абароны Украіны імя Івана Чарняхоўскага. Як лепшы выпускнік аператыўна-стратэгічнага ўзроўню падрыхтоўкі узнагароджаны пераходзячым мячом каралевы Вялікабрытаніі[6].

У 2017 годзе прысвоена званне «генерал-маёр»[7].

У 2017 годзе — начальнік штаба-першы намеснік камандуючага войскамі аператыўнага камандавання «Захад»(укр.) бел. Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны[7].

З 2018 па 2019 год быў начальнікам Аб’яднанага аператыўнага штаб УСУ(укр.) бел. — першым намеснікам камандуючага аб’яднанымі сіламі.

З 2019 года — камандуючы войскамі аператыўнага камандавання «Поўнач»(укр.) бел..

У снежні 2020 года — скончыў магістэрыум Астрожскай акадэміі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».

27 ліпеня 2021 года прызначаны галоўнакамандуючым узброеных сіл Украіны, дзе на пасадзе замяніў Руслана Хамчака(укр.) бел.[8].

Член СНБА (з 28 ліпеня 2021)[9].

Яго называюць адным з найбольш адкрытых генералаў, які разумее праблемы салдат і малодшых афіцэраў. Як прадстаўнік ўкраінскіх вышэйшых афіцэраў і ўдзельнік баявых дзеянняў на Данбасе, не праходзіў вайсковай службы ў СССР, станоўча ставіцца да абнаўлення асабовага складу маладымі людзьмі і адыходу ад савецкіх практык.

Воінскія званні

Зноскі

  1. 1 2 https://www.mil.gov.ua/en/ministry-of-defence-leader/lieutenant-general-valerii-zaluzhnyi.html
  2. https://twitter.com/DefenceU/status/1499904884950421509/
  3. 1 2 Генерал Валерій Залужний. Що відомо про нового головнокомандувача ЗСУ(укр.) . Новини - BBC News Україна. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2022.
  4. Валерій Залужний: «Новоград-Волинський був колискою мрій і прагнень, Володимир-Волинський дав можливість втілити їх у життя…»(укр.) . zvyagel.com.ua.
  5. У найбільшої військової частини у Волинській області новий командир!(руск.) . blogs.korrespondent.net.
  6. генерал-майор ЗАЛУЖНИЙ Валерій Федорович (нявызн.). www.zsu.gov.ua. Праверана 25 жніўня 2021.
  7. 1 2 Президент Украины подписал Указ «Про присвоєння військових звань» (нявызн.). mil.gov.ua (24 августа 2017).
  8. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 320/2021
  9. Указ прэзідэнта Украіны ад 28 ліпеня 2021 года № 325/2021 «Про склад Ради національної безпеки і оборони України»
  10. Указ Президента України № 424/2021 «Про присвоєння військового звання»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Члены СНБА Украіны
Нарадзіліся 8 ліпеня
Асобы
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Выпускнікі Адэскай ваеннай акадэміі
Генерал-маёры (Украіна)
Генералы Украіны
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся ў Наваградзе-Валынскім
Нарадзіліся ў 1973 годзе
Генерал-палкоўнікі (Украіна)