wd wp Пошук:

Валерый Уладзіміравіч Шаблюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаблюк. Валерый Уладзіміравіч Шаблюк (3 жніўня 1953, Узда, Мінская вобласць — 2 мая 1997) — беларускі гісторык.

Біяграфія

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975), працаваў настаўнікам гісторыі ў Мінску. З 1980 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. Кірункі навуковай дзейнасці: археалогія сярэднявечных сельскіх паселішчаў і мястэчак (тымчасова новы кірунак у беларускай археалогіі). У 1991 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння XIV—XVIII ст.ст.», у 1996 г. апублікаваную як манаграфія. У 1995 г. выйшла кніга В. Шаблюка «Двор у Туганавічах». Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі педагогаў Інстытута гісторыі АН Беларусі Беларускага свабоднага прафсаюза. З 1994 г. — генеральны сакратар Беларускай Хрысціянска-Дэмакратычнай Партыі. У 1995 г. — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па Усходняй выбарчай акрузе № 246 г. Мінска. Загінуў у дарожна-транспартным здарэнні.

Аўтар публікацый па гісторыі і археалогіі Беларусі, каля 100 артыкулаў у Энцыклапедыі гісторыі Беларусі.

Навуковыя працы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 мая
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзе
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе