wd wp Пошук:

Валерый Мікалаевіч Палішчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Палішчук. Валерый Мікалаевіч Палішчук (нар. 30 кастрычніка 1963, с. Прыазёрнае, Табольскі раён, Кустанайская вобласць, Казахская ССР) — генерал-маёр міліцыі.

Біяграфія

Служыў міліцыянерам лінейнага пункта міліцыі на станцыі Шэманаіха лінейнага аддзела ўнутраных спраў на станцыі Абарона Усходняга ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Казахскай ССР.

У 1987 годзе скончыў з адзнакай Магілёўскую спецыяльную сярэднюю школу транспартнай міліцыі МУС СССР. У 1987 годзе прызначаны на пасаду оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку службы крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага райвыканкама Магілёва.

У 1994 годзе скончыў Акадэмію міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе стаў намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Ленінскага райвыканкама Магілёва — начальнікам службы крымінальнай міліцыі. З 1999 па 2001 гады — начальнік аддзела ўнутраных спраў Чавускага райвыканкама, далей — начальнік аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.

З 2005 па 2009 гады прайшоў шлях ад намесніка начальніка крымінальнай міліцыі па аператыўна-вышуковай працы УУС Магаблвыканкама да першага намесніка начальніка УУС — начальніка крымінальнай міліцыі. Да верасня 2014 года знаходзіўся на пасадзе начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. У верасні 2014 года прызначаны начальнікам Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь[1]

У 2019 годзе абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Магілёўскай вобласці[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 НАЧАЛЬНИК МОГИЛЕВСКОГО ИНСТИТУТА МВД — ВАЛЕРИЙ ПОЛИЩУК Архівавана 5 кастрычніка 2019.
  2. Полищук Валерий Николаевич(недаступная спасылка)
  3. Госнаград и благодарностей Президента удостоены представители различных сфер. 29 августа 2019
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастанайскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Генерал-маёры міліцыі (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)