wd wp Пошук:

Валерый Георгіевіч Прышчапёнак

Валерый Георгіевіч Прышчапёнак (15 лістапада 1921, г. Омск, Расія — 7 лістапада 2000) — беларускі спявак (барытон). Заслужаны артыст Беларусі (1971).

Гісторыя

Нарадзіўся ў 1921 годзе ў Омску. Скончыў у 1955 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1955 года саліст ансамбля песні і танца БВА, у 19561958 і ў 19681981 гадах саліст хору Беларускага тэлебачання і радыё, у 19581968 — Дзяржтэлерадыё Беларусі.

Творчасць

Рэпертуар складаўся з песень і рамансаў беларускіх кампазітараў, беларускіх народных песень. Выканаў партыі Паўла, Андрэя, Шата ў радыёмантажах опер «Павел Карчагін» П. Падкавырава, «Андрэй Касценя» М. Аладава, аперэты «Алазанская даліна» Ю. Бяльзацкага.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Омску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Постаці Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Барытоны