wd wp Пошук:

Валерый Васільевіч Сліўкін

Валерый Васільевіч Сліўкін (нар. 8 чэрвеня 1945, Ліда) — беларускі географ, краязнавец.

Закончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1968) і аспірантуру пры МДУ (1971), абараніўшы кандыдацкую дысертацыю. Кандыдат геаграфічных навук.

Працаваў выкладчыкам у Казахскім універсітэце, у геалагічных арганізацыях на Далёкім Усходзе, у Магаданскай вобл. і Казахстане. У 1982 годзе вярнуўся ў Ліду. Працаваў ва ўстановах будаўніцтва і ў бізнесе, з 1998 г. старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея.

У 1997 годзе разам з С. Суднікам арганізаваў выданне часопіса «Лідскі летапісец». Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Лідчыны. Піша па-руску, усе яго тэксты па-беларуску надрукаваны ў перакладзе С. Судніка.

Пасля 31-га нумара «Лідскага летапісца» Сліўкін не меў ніякага дачынення да выдання часопіса і толькі фармальна лічыўся яго выдаўцоў. Часам рэдактар часопіса С. Суднік друкаваў пераклады яго артыкулаў з рускай мовы. З сярэдзіны 2000 года Сліўкін пачаў імкліва пераходзіць у лагер заходне-русаў і ўсе часцей у сваіх артыкулах выказваць антыбеларускія думкі і рабіць адпаведныя высновы.

Да 2021 года выйшла 94 нумары «Лідскага летапісца». Пасля выхада 94-га нумара часопіса, у кастрычніку 2021 года, паводле ліста Валерыя Сліўкіна Міністэрства інфармацыі анулявала Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдання, часопіс працягвае выхад[1].

Зноскі

  1. Лідскі Летапісец. 2021. № 3-4 (95-96). С. 10.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта імя аль-Фарабі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў